Пошук

21.12.2022 17:30   а. Юрый Кулай OCD / Catholic.by

18 снежня ў Мінску пры парафіі Божага Цела, якой апякуюцца кармэліты босыя, адбылася аплаткавая сустрэча выкладчыкаў і навучэнцаў Школы сямейнага жыцця.

Ганаровым госцем сустрэчы стаў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі.

Распачалася сустрэча супольнай Эўхарыстыяй у парафіяльнай капліцы. Напачатку ўсіх прысутных прывітаў дырэктар Школы сямейнага жыцця айцец Сяргей Трысцень OCD.

У прамоўленай гаміліі арцыбіскуп Станеўскі засяродзіў увагу на тым, што «кожнае чалавечае сэрца павінна быць Бэтлеемам, дзе жывуць і ззяюць спакой, радасць і дабрыня».

Пасля святой Імшы навучэнцы першага курса прадставілі ўвазе прысутных калядную батлейку, якая наблізіла духоўны змест Божага Нараджэння. Пасля прачытання Евангелля і малітвы арцыбіскуп Станеўскі скіраваў да ўсіх прысутных словы прывітання і разважання пра важнасць паклікання быць дарадчыкамі сямейнага жыцця, пабудаванага на адносінах з Богам праз веру, надзею і любоў.

Іерарх таксама благаславіў аплаткі, якімі ўдзельнікі сустрэчы падзяліліся, выказваючы адно аднаму святочныя зычэнні.

Пазней адбыўся супольны пачастунак у атмасферы перадсвяточнай радасці і братэрства.

 

Абноўлена 21.12.2022 21:33
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа