Пошук

14.12.2022 10:52   Catholic.by
Фота кс. Аляксандра Уласа

13 снежня Апостальскі нунцый у Рэспубліцы Беларусь павіншаваў шматгадовага пасла Беларусі пры Святым Пасадзе Сяргея Алейніка з прызначэннем яго Міністрам замежных спраў.

У скіраваным новапрызначанаму міністру Алейніку лісце прадстаўнік Папы Францішка ў нашай краіне перадусім выказаў яму свае віншаванні з прызначэннем на высокую пасаду.

«Жадаю вам моцнага здароўя, а таксама паспяховай і плённай працы на новай адказнай пасадзе, заслужана даверанай вам вашай дзяржавай у няпросты гістарычны перыяд, калі ад намаганняў дыпламатаў, скіраваных на падтрымку дыялогу ў імя міру і стабільнасці, як ніколі залежаць лёсы людзей і народаў.

Дазвольце таксама выказаць вам вялізную ўдзячнасць за вашу шматгадовую працу ў якасці Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь пры Святым Пасадзе. Спадзяюся, што з Вашым новым прызначэннем адносіны паміж Святым Пасадам і Рэспублікай Беларусь працягнуць развівацца ў духу ўзаемапавагі і даверу дзеля дабра вернікаў Каталіцкага Касцёла і ўсяго беларускага народа», — напісаў нунцый Антэ Ёзіч.

Напярэдадні Калядаў і Новага года ватыканскі дыпламат на заканчэнне ліста выказаў найлепшыя пажаданні новаму кіраўніку беларускага знешнепалітычнага ведамства і яго блізкім.

Абноўлена 14.12.2022 11:01
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.