Пошук

28.11.2022 12:45   с. Алетэя (Ала Новік), кармэлітка / Catholic.by

26 лістапада ў кляштары сясцёр кармэлiтак Дзiцяткі Езуса ў Адамавічах (Гродзенская дыяцэзія, Сапоцкінскі дэканат), адбыўся дзень засяроджання для дзяўчат. Удельніцы сустрэчы разважалі на тэму: «Хто і што ў цэнтры майго сэрца».

Духоўным кіраўніком падчас сустрэчы быў малады святар ксёндз Яўген Амасёнак.

Адна з удзельніц дзеліцца сваім сведчаннем аб перажытай у Адамаічах сустрэчы.

«Вельмі шчаслівая, што ёсць магчымасць проста пабыць… Мы часцей за ўсё жывём планамі: заўтра, паслязаўтра, праз месяц. І тады губляеш смак сённяшняга імгнення. А ў Адамавічах можна было проста быць. Нікуды не спяшацца, нічога не планаваць. Назіраць. Слухаць. Глядзець. Вельмі простыя рэчы.

І вельмі файна быць не ў адзіноце, а быць з Богам. Дзень засяроджання — сустрэча з Богам, які ведае, хто я ёсць. З Якім можна паразмаўляць пра ўсё. І гэта тыя хвілінкі, якія дораць супакой, радасць, натхненне у маім жыцці. Напаўняюць усю астатнюю дзейнасць сэнсам», — кажа адна з дзяўчат.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.