Беларуская супольнасць сясцёр місіянерак Святой Сям’і са смуткам паведамляе, што 17 лістапада на 81-м годзе жыцця адышла ў вечнасць сястра Тэрэза Лукша MSF.
Сястра Тэрэза нарадзілася 21 жніўня 1941 года ў Брагах (Гродзенская вобласць, Івейскі раён). Першыя манаскія абяцанні ў Кангрэгацыі Сясцёр Місіянерак Святой Сям’і прынесла ў 1971 годзе ў Пінску. Вечныя абяцанні сястра Тэрэза прынесла ў 1975 годзе ў Камарове каля Варшавы.
Несла служэнне ў супольнасцях кангрэгацыі ў Літве, Расіі і Беларусі. Значная і апошняя частка жыцця сястры Тэрэзы звязаная з Беларуссю, дзе сястра спаўняла служэнне сакрыстыянкі, катэхеткі і гаспадыні.
Пражыла 54 гады манаскага жыцця.
Пахавальная святая Імша за спачылую сястру Тэрэзу адбудзецца 19 лістапада ў 12.00 у касцёле Маці Божай Фацімскай у Баранавічах.
Вечны адпачынак дай ёй, Пане…