Пошук


Дзень пачаўся з катэхезы ў парафіі Максімільяна Кольбэ, якую праводзіў біскуп Віцебскі Алег Буткевіч, а затым пайшлі хвіліны чакання сустрэчы са Святым Айцом. Мне найперш хацелася пачуць тое, што Папа скажа ў гэты дзень.

Калісьці я была ў такім жа радасным чаканні перад Імшой, на якой гамілію павінен быў прамаўляць папярэдні Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці. У гэтым выпадку штосьці падобнае.

Толькі аўдыторыя ў разы-разы большая, і ў гэтай аўдыторыі дыхае, віруе маладосць. У чаканні моладзь спявае, танчыць, абменьваецца маленькімі сувенірамі.

Яшчэ раніцай біскуп Алег Буткевіч, які сапраўды прыклад для многіх з нас, прынамсі для мяне асабіста, заклікаў моладзь памятаць, што менавіта маладосць — час, калі можна шмат зрабіць.


І Папа Францішак у сваёй прамове да ўдзельнікаў СДМ сказаў, што найбольш засмучаны, калі бачыць моладзь, якая па сваёй сутнасці падобная ўжо да пенсіянераў. Моладзь, якая не марыць і нічога не шукае, якая адступае, яшчэ не пачаўшы.

У моладзі ж, па словах Пантыфіка, павінна быць шмат сіл, шмат мараў і надзей, бо навошта тады вера?

Таксама Папа падкрэсліў, як важна выйсці з зоны ўнутранага камфорту, бо толькі па-за ёй можна сустрэцца з Міласэрнасцю. Святы Айцец заклікаў прысутных не баяцца змяніць ход падзей.

Яшчэ адной рэччу, якая мяне вельмі захапіла і ўразіла як удзельніка СДМ 2016, які стаяў у натоўпе на палях у чаканні прыезду Папы на Блонях, было тое, што Еўропа была прадстаўлена на беларускай мове. Для мяне гэта вельмі важна, бо праз такі жэст я адчула, што нашу краіну прымаюць як краіну еўрапейскую, як адну з дачок і братоў, як краіну, якая мае сваё годнае імя і аблічча на сусветнай карце.

Папярэднія матэрыялы:

Дзённік удзельніка СДМ-2016: ад заплечніка да першых сустрэч і ўсмешак

Дзённік удзельніка СДМ-2016: міласэрнасць чалавека да чалавека

Дзённік удзельніка СДМ-2016: да кульмінацыі ўсё бліжэй

Дзённік удзельніка СДМ-2016: цяпер я нашу пры сабе тры важныя рэчы — тры гімны

Дзённік удзельніка СДМ-2016: Кракаў жыве!

Дзённік удзельніка СДМ-2016: Блоні — што далоні Бога, на якіх радуюцца Яго дзеці

Дзённік удзельніка СДМ-2016: дзе малітва і Эўхарыстыя — там паўната еднасці

Дзённік вядзе Аксана Ючкавіч
Абноўлена 30.11.2017 13:43
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.