Пошук

03.11.2022 08:38   Catholic.by

Прапануем вашай увазе кароткі анонс новага нумару газеты Гродзенскай дыяцэзіі «Слова Жыцця», які выйдзе 6 лістапада.

«Сабор, які змяніў Каталіцкі Касцёл». Арцыбіскуп эмэрыт Тадэвуш Кандрусевіч разважае пра Другі Ватыканскі Сабор з нагоды 60-й гадавіны з часу яго адкрыцця.

«Паглыбіць хрысціянскую веру… за тры дні». Матэрыял прысвечаны новаму для Беларусі курсу «Курсільё», што нядаўна прайшоў у рэкалекцыйным доме пры санктуарыі Езуса Журботнага ў Росі (Гродзенская дыяцэзія).

У матэрыяле «Святар у сацсетках» ідзе гаворка пра евангелізацыю не толькі з амбона, але і ў інтэрнэце.

Пра гэта і не толькі можна прачытаць у новым нумары газеты «Слова Жыцця» № 20 (595).

Набыць газету можна ва ўсіх парафіях Гродзенскай дыяцэзіі, а таксама ў парафіі святога Яна Евангеліста і святога Максімільяна Марыі Кольбэ ў Мінску (Кунцаўшчына).

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця