Пошук

01.11.2022 20:20   Тэкст: с. Фаўстына Адамовіч MSF / Дар’я Сцяпанава / Catholic.by

30 кастрычніка ў горадзе Баранавічы (Пінская дыяцэзія) сёстры місіянеркі Святой Сям’і разам з вернікамі парафіі Маці Божай Фацімскай арганізавалі мерапрыемства на Шосты дзень бедных.

Яно стала адказам на заклік Папы Францішка ў чарговы раз паразважаць над таямніцай убогага Хрыста, які прыходзіць да нас у асобе беднага чалавека.

У сваім сёлетнім пасланні з гэтай нагоды Святы Айцец звяртае ўвагу на тое, што перад убогім чалавекам не трэба практыкавацца ў красамоўстве, але варта закасаць рукавы і ўзяцца за працу.

Акурат гэта і зрабілі сёстры з баранавіцкай супольнасці місіянерак і парафіяне.

Мерапрыемства распачалося ўрачыстай святой Імшой з удзелам бедных. Пасля цэлебрацыі ўсе, хто прыйшоў на свята, сабраліся каля кляштара сясцёр місіянерак Святой Сям’і, дзе іх чакаў пачастунак. Атмасферу радасці дапамагла стварыць творчасць народнага эксперыментальнага ансамбля «Берагіня» з вёскі Дарава.

«Няхай час, праведзены разам з беднымі, вучыць нас з радасцю дзяліцца тым, што маем, з кожным чалавекам», — выказваюць пажаданне сёстры місіянеркі.

 

Абноўлена 01.11.2022 20:39
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.