![](/3/images/news/2022/10/2022-10-11-ikazn-202210109.jpg)
8 кастрычніка ў мястэчку Іказнь (Віцебская дыяцэзія, Браслаўскі дэканат) адзначылі традыцыйны фэст у гонар Маці Божай Ружанцовай і 110-ю гадавіну з часу пабудовы тут касцёла Божага Цела.
Распачалася парафіяльная ўрачыстасць святой Імшой, цэлебрацыю якой узначаліў біскуп Віцебскі Алег Буткевіч.
![](/3/images/news/2022/10/2022-10-11-ikazn-202210104.jpg)
Разам з іерархам і мясцовымі вернікамі на чале з пробашчам, ксяндзом Юрыем Жаўняровічам, маліліся дэкан Браслаўскі ксёндз Станіслаў Мжыглуд SDS, ксёндз Ян Пугачоў з Германавічаў, ксёндз Славамір Самковіч з Пагошча і ксёндз Іван Кароткін з Наваполацка.
У гэты сонечны восеньскі дзень у Іказні сабралася шмат гасцей, былі нават пілігрымы з Мінска.
На заканчэнне святой Імшы адбылася Эўхарыстычная працэсія, пасля чаго біскуп Буткевіч павіншаваў іказненскіх вернікаў з падвойным святам і ўручыў ганаровыя граматы дзвюм актыўным парафіянкам. Узнагароды з рук іерарха атрымалі Ірына Жойдзь, старшыня парафіяльнай рады, якая вядзе бухгалтарскія і фінансавыя справы парафіі, а таксама Часлава Запрагаева, якая адчыняе касцёл, прыбірае, упрыгожвае, клапоціцца пра прылеглую тэрыторыю, сустракае ў святыні пілігрымаў і турыстаў.
![](/3/images/news/2022/10/2022-10-11-ikazn-202210107.jpg)
Урачыстасць у Іказні прыгожым спевам аздобіў хор з Браслава пад кіраўніцтвам арганісткі Іны Сапун. Сястра эўхарыстка са Слабодкі Ірэна Сапун дапамагала ў арганізацыі фэста, упрыгожванні касцёла і прымала ўдзел ў падрыхтоўцы да працэсіі.
Напрыканцы перад сабранымі перад святыняй выступіў народны ансамбль «Сябрына» з Ахрэмаўцаў. Тут ужо спявалі і скакалі ўсе, а гасцінныя іказненскія парафіяне шчодра частавалі гасцей вухой, хатнімі прысмакамі і смачым морсам.
![](/3/images/news/2022/10/2022-10-11-ikazn-202210101.jpg)
Іказнь — гэта невялікае мястэчка на Браслаўшчыне з вялікай гісторыяй. Першы пісьмовы ўспамін датуецца 1499 годам, калі гэтыя землі набыў сакратар караля Аляксандра Ян Сапега. Па меркаванні гісторыкаў, парафія ў Іказні была заснавана яшчэ раней. Валадар Іказні Ян Сапега ў 1501 годзе атрымаў ад Папы Аляксандра VI дазвол на будаўніцтва парафіяльнага касцёла пад тытулам Святога Духа.
На месцы сённяшняга касцёла было некалькі драўляных святынь, адна з іх была ўзведзена паводле фундацыйнай граматы выдатнага дзяржаўнага дзеяча, канцлера Вялікага Княства Літоўскага Льва Сапегі.
У 1906 годзе быў атрыманы дазвол на ўзвядзенне мураванага касцёла і 17 верасня 1912 года будаўніцтва святыні завяршылася. У часы пераследу (1948–1990 гг.) касцёл зачынілі. Ён быў моцна разбураны, бо выкарыстоўваўся як збожжасховішча і склад будаўнічых матэрыялаў.
У 1989 годзе ў Іказні была ўтворана і зарэгістравана парафія Божага Цела, але дазвол на карыстанне святыняй быў атрыманы толькі 7 кастрычніка 1990 года. Сённяшні парафія ў Іказні налічвае ўсяго крыху больш за сотню вернікаў.
![](/3/images/previews/news/2022/10/s-2022-10-11-ikazn-2022101017-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2022/10/s-2022-10-11-ikazn-202210103-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2022/10/s-2022-10-11-ikazn-2022101012-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2022/10/s-2022-10-11-ikazn-202210106-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2022/10/s-2022-10-11-ikazn-202210108-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2022/10/s-2022-10-11-ikazn-202210109-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2022/10/s-2022-10-11-ikazn-202210104-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2022/10/s-2022-10-11-ikazn-2022101013-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2022/10/s-2022-10-11-ikazn-202210102-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2022/10/s-2022-10-11-ikazn-2022101010-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2022/10/s-2022-10-11-ikazn-2022101014-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2022/10/s-2022-10-11-ikazn-2022101011-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2022/10/s-2022-10-11-ikazn-2022101118-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2022/10/s-2022-10-11-ikazn-202210107-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2022/10/s-2022-10-11-ikazn-202210105-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2022/10/s-2022-10-11-ikazn-202210101-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2022/10/s-2022-10-11-ikazn-2022101016-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2022/10/s-2022-10-11-ikazn-2022101015-cb.jpg)
![](/3/images/news/2022/10/2022-10-11-ikazn-2022101017.jpg)
![](/3/images/news/2022/10/2022-10-11-ikazn-202210103.jpg)
![](/3/images/news/2022/10/2022-10-11-ikazn-2022101012.jpg)
![](/3/images/news/2022/10/2022-10-11-ikazn-202210106.jpg)
![](/3/images/news/2022/10/2022-10-11-ikazn-202210108.jpg)
![](/3/images/news/2022/10/2022-10-11-ikazn-202210109.jpg)
![](/3/images/news/2022/10/2022-10-11-ikazn-202210104.jpg)
![](/3/images/news/2022/10/2022-10-11-ikazn-2022101013.jpg)
![](/3/images/news/2022/10/2022-10-11-ikazn-202210102.jpg)
![](/3/images/news/2022/10/2022-10-11-ikazn-2022101010.jpg)
![](/3/images/news/2022/10/2022-10-11-ikazn-2022101014.jpg)
![](/3/images/news/2022/10/2022-10-11-ikazn-2022101011.jpg)
![](/3/images/news/2022/10/2022-10-11-ikazn-2022101118.jpg)
![](/3/images/news/2022/10/2022-10-11-ikazn-202210107.jpg)
![](/3/images/news/2022/10/2022-10-11-ikazn-202210105.jpg)
![](/3/images/news/2022/10/2022-10-11-ikazn-202210101.jpg)
![](/3/images/news/2022/10/2022-10-11-ikazn-2022101016.jpg)
![](/3/images/news/2022/10/2022-10-11-ikazn-2022101015.jpg)
![](https://catholic.by/3/templates/catholic/img/left.png)
![](https://catholic.by/3/templates/catholic/img/right.png)
![](https://catholic.by/3/templates/catholic/img/close.png)
![](https://catholic.by/3/templates/catholic/img/close.png)