2 кастрычніка біскуп Віцебскі Алег Буткевіч благаславіў фігуру святога Арханёла Міхала, усталяваную пры касцёле Святога Казіміра ў Лепелі (Віцебская дыяцэзія).
Абрад благаслаўлення фігуры іерарх здзейсніў пасля нядзельнай святой Імшы.
У прывітальным слове на пачатку Эўхарыстыі біскуп Буткевіч адзначыў важнасць гэтай падзеі для лепельскіх парафіянаў і для ўсяго Каталіцкага Касцёла на Беларусі, апекуном якога з’яўляецца святы Арханёл Міхал.
Разам з біскупам нядзельную святую Імшу цэлебраваў пробашч парафіі ў Лепелі ксёндз Уладзімір Заянчкоўскі.