Пошук

20.09.2022 19:35   Тэкст: Брышцель Дар’я / Фота: Шэпялевіч Ала / Catholic.by

17 верасня ў парафіі Узвышэння Святога Крыжа ў Светлагорску (Пінская дыяцэзія) адзначылі адпустовую ўрачыстасць, а таксама срэбны юбілей — 25 гадоў з часу пасвячэння касцёла.

З гэтай нагоды цэлебрацыю святой Імшы ў светлагорскай парафіі ўзначаліў дапаможны біскуп Пінскай дыяцэзіі Казімір Велікаселец.

У Эўхарыстыі ўзялі ўдзел шматлікія святары з розных куткоў Гомельчшыны, мясцовыя парафіяне і сябры парафіі.

Гамілію прамовіў ксёндз Ян Саламон — першы пробашч і будаўнічы касцёла ў Светлагорску. У Божым слове святар засяродзіўся на сутнасці свята Узвышэння Святога Крыжа, а таксама звярнуў увагу на «штодзённыя крыжы», якія сустракае ў сваім жыцці кожны чалавек.

«Няма Хрыста без крыжа, і крыжа без Хрыста», — падкрэсліў ксёндз Ян Саламон.

 

Абноўлена 20.09.2022 19:36
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.