16 верасня парафія Узвышэння Святога Крыжа ў Светлагорску (Пінская дыяцэзія) адзначыла 20-ю гадавіну з дня асвячэння касцёла. Парафіяльная супольнасць дзякавала Богу за дар велічнай святыні, пабудаванай намаганнямі кс. Яна Саламона.
На свята прыбылі шматлікія святары і сёстры законныя. Святую Імшу ўзначаліў дапаможны біскуп Пінскай дыяцэзіі Казімір Велікаселец, а гамілію прамовіў яе ардынарый біскуп Антоні Дзям’янка.
Перад распачаццем святой Імшы вернікі прадставілі гісторыю сваёй парафіі, пазнаёмілі сабраных з важнымі падзеямі за час дзеяння касцёла ў Светлагорску. Ксёндз Ян Саламон па просьбе пробашча парафіі кс. Тадэвуша Саморэка распавёў, як выглядала арганізацыя парафіі і будаўніцтва касцёла ў пачатку адраджэння Касцёла ў Беларусі.
Завяршылася свята працэсіяй вакол касцёла.