Пошук

21.08.2022 21:55   Catholic.by

Як паведамлялася, 6 жніўня ў дарожна-транспартным здарэнні з аўтобусам польскіх пілігрымаў у Харватыі загінуў ксёндз Гжэгаж Радзішэўскі, салезіянін, брат сястры Лаўры Радзішэўскай, назарэтанкі, супрацоўніцы Апостальскай Нунцыятуры ў Мінску.

Ксяндзу Гжэгажу было 53 гады.

Пахаванне спачылага святара адбудзецца ў чацвер 25 жніўня ў парафіі Ахвяравання Найсвяцейшай Панны Марыі ў Ружанастоку (Сакольскі павет, Падляскае ваяводства, Польшча).

  • 12.30 — Ружанец за спачылага
  • 13.00 — пахавальная святая Імша
  • пасля Імшы — пахаванне на парафіяльных могілках у Ружанастоку

Вечны адпачынак дай яму, Пане…

Абноўлена 21.08.2022 21:59
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.