Пошук

18.08.2022 07:56   Фота: Віктар Ведзень / Catholic.by

16 жніўня ў мінскай парафіі Найсвяцейшай Тройцы (святога Роха) на Залатой Горцы ў Мінску адзначылі адпустовую ўрачыстасць у гонар святога Роха — асаблівага заступніка ў час эпідэмій.

Узначаліў адпустовую ўрачыстасць у найстаражытнейшай каталіцкай супольнасці беларускай сталіцы Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі.

Падчас Імшы вернікі з розных каталіцкіх супольнасцяў Мінска маліліся аб патрэбных ласках для сябе і сваіх блізкіх, перадусім аб здароўі і аб спыненні пандэміі каранавірусу.

Удзельнікі ўрачыстасці таксама памаліліся аб вечным супакоі для спачылага ксяндза Міхала Сапеля, першага пробашча адноўленай Залатагорскай парафіі пасля перыяду ганенняў на веру, які распачаў адраджэнне культу святога Роха ў сталіцы. Сёлета ўрачыстасць на Залатой Горцы ўпершыню праходзіла без яго ўдзелу: святар адышоў у вечнасць 10 снежня мінулага года.

Прапануем вашай увазе фотарэпартаж Віктара Ведзеня з урачыстай святой Імшы ў касцёле Найсвяцейшай Тройцы (святога Роха) ў Мінску.

 

Абноўлена 18.08.2022 08:52
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.