Пошук

17.08.2022 03:03   Парафія святога Казіміра ў Маладзечне / Catholic.by

14 жніўня, напярэдадні ўрачыстасці Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі, або Маці Божай Зельнай, у парафіі святога Казіміра ў Маладзечне пры кляштары братоў капуцынаў прайшоў Мядовы кірмаш 2022.

Правядзенне такіх кірмашоў тут ужо становіцца традыцыяй.

Сёлета на ім можна было набыць мёд розных гатункаў ад мясцовых пчаляроў, садавіну, гародніну, духмяныя травы, каліўё для аптэкарскага агароду.

Ахвотныя маглі таксама пачаставацца дранікамі, салодкай ватай, розным смачным дамашнім печывам, выпіць кавы ці травяной гарбаты з розных зёлак. Акрамя таго, можна было палюбавацца і набыць абразы на тканіне, прыгожа вышытыя ў капуцынскай майстэрні Sacris Vestibus, ладныя кошыкі і розныя іншыя дэкаратыўныя вырабы мясцовых майстроў.

 

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.