Пошук

26.07.2022 12:00   Галоўны рэдактар газеты «Слова Жыцця» кс. Юрый Марціновіч / Catholic.by
Фота: grodnensis.by

24 ліпеня выйшаў з друку нумар 15 (590) газеты Гродзенскай дыяцэзіі «Слова Жыцця». Прадстаўляем анонс новага нумару.

«Пра алкагалізм, Божы дар і незалежнасць» — гэта размова з Людмілай пра яе шлях побач з хворым на алкагалізм мужам, пра захаванне сябе і сужэнскую вернасць у такіх сітуацыях.

«Галоўнае — быць сумленным». Пад такім загалоўкам публікуецца размова з праваслаўным святаром айцом Паўлам Сяргеевым пра рэлігійную сацыяльную дзейнасць, стасункі з прадпрымальнікамі і агульныя праблемы нашых Цэркваў у сферы дабрачыннасці ў сённяшні час.

У артыкуле «Мара Бога» Бажэна Панасевіч дзеліцца разважаннямі пра свабоду чалавека, задавольванне нашых патрэбаў і любоў Бога.

Акрамя таго ў новым нумары публікуецца ліст чытача з пілігрымкі ў тракельскі санктуарый; матэрыял пра шэдэўр італьянскай скульптуры ў Росі ад гісторыка Андрэя Вашкевіча; разважанні рыма- і грэка-каталіцкага святароў да нядзельных чытанняў.

Гэтыя і іншыя карысныя і цікавыя матэрыялы змешчаны ў 15-м нумары газеты Гродзенскай дыяцэзіі «Слова Жыцця», які можна набыць ва ўсіх парафіях Гродзенскай дыяцэзіі, а таксама ў парафіі святога Яна Евангеліста і святога Максімільяна ў Мінску (Кунцаўшчына).

У сувязі з летнім адпачынкам рэдакцыі чарговы нумар газеты «Слова Жыцця» выйдзе 11 верасня.

Калектыў супрацоўнікаў выдання жадае чытачам благаслаўлёнага працягу лета.

Абноўлена 26.07.2022 12:04
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа