Пошук

01.07.2022 12:20   Catholic.by

1 і 2 ліпеня на YouTube-канале партала Catholic.by вядзецца прамая трансляцыя сёлетняга фэсту ў Будславе.

1. Прыход пілігрымак і святая Імша для пілігрымаў (трансляцыя завяршылася, даступная ў запісе)

2. Працэсія са свечкамі і Імша апоўначы (трансляцыя завяршылася, даступная ў запісе)

3. Галоўная святая Імша ў дзень урасыстасці (трансляцыя завяршылася, даступная ў запісе)

4. Прамая трансляцыя з касцёла — цудадзейны абраз Маці Божай Будслаўскай (вядзецца пастаянна)

Праграма фэсту Будслаў 2022

1 ліпеня, пятніца

  • 14.00–17.00 — сустрэча і прывітанне пілігрымаў
  • 18.00 — святая Імша
  • 20.00 — Акафіст у выкананні хора Грэка-Каталіцкай Царквы
  • 20.30 — Марыйныя Нешпары
  • 23.30 — Працэсія са свечкамі з копіяй абраза Маці Божай
  • 24.00 — святая Імша

2 ліпеня, субота

  • 2.00 — адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту (на палявым алтары)
  • 2.00 — Літургія ва ўсходнім абрадзе (у касцёле на бочным алтары)
  • 7.00 — Гадзінкі аб Беззаганным Зачацці Найсвяцейшай Панны Марыі
  • 9.00 — Фацімскі ружанец
  • 10.00 — выступы і прэзентацыі (рада па справах сям’і Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, выдавецтва «Pro Christo» і рэдакцыі каталіцкіх СМІ, Дабрачыннае каталіцкае таварыства Caritas)
  • 11.00 — святая Імша і Эўхарыстычная працэсія

 

 

Абноўлена 04.07.2022 11:22
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.