Пошук

14.06.2022 15:00   А. Пётр Фраштэнга OCD / Catholic.by
Ікона Дзясятай Сусветнай сустрэчы сем’яў. Мастак Марко Іван Рупнік SI

Тыдзень застаецца да пачатку Дзясятай Сусветнай сустрэчы сем’яў, якая пройдзе ў Рыме з 22 па 26 чэрвеня.

Тэма сустрэчы — «Любоў у сям’і: пакліканне і шлях да святасці».

Сёлетняя сустрэча, у адрозненне ад папярэдніх, пройдзе ў крыху іншым фармаце. У Рым для ўдзелу ў ёй збяруцца прадстаўнікі Канферэнцый Біскупаў з розных краін свету. У ліпеняі мінулага года была прадстаўлена ікона X Сусветнай сустрэчы сем’яў.

Ад Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі на гэтую сустрэчу ў Рым скіруецца дэлегацыя з чатырох асоб на чале з Генеральным вікарыем Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскупам Аляксандрам Яшэўскім SDB.

Разам з іерархам у склад дэлегацыі ўваходзяць айцец Пётр Фраштэнга OCD, сакратар Рады па справах сям’і пры ККББ, а таксама сужэнцы Ян і Ліля Кобзікі.

Сустрэча распачнецца 22 чэрвеня Фестывалем сем’яў, у якім возьме ўдзел Святы Айцец Папа Францішак. У наступныя дні дэлегаты будуць удзельнічаць у кангрэсе і слухаць даклады паводле складзенай праграмы.

Увечары 25 чэрвеня дэлегаты збяруцца на святой Імшы, цэлебрацыю якой узначаліць Папа Францішак.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.