Пошук

08.06.2022 10:49   ave-maria.by
Фота: ave-maria.by

Чэрвеньскі нумар часопіса «Ave Maria» цалкам прысвечаны цуду Эўхарыстыі.

Як адзначаецца на сайце выдання ave-maria.by, існуе столькі аспектаў і граняў гэтай надзвычайнай рэальнасці, з якой мы кожны дзень можам сустрэцца, зайшоўшы ў святыню, што разважаць на гэтую тэму можна, бадай што, бясконца.

Каб лепш усвядоміць незвычайнасць гэтага дару, які даецца вернікам, чытачам прапануецца ўрывак з энцыклікі Яна Паўла ІІ Ecclesia de Eucharistia.

Ксёндз доктар Юрый Дрозд у сваім артыкуле распавядае пра гісторыю эўхарыстычнага культу ў Каталіцкім Касцёле.

Айцец Яўген Голуб OFMConv дзеліцца з чытачамі думкамі пра спалучэнне будзённага і звышнатуральнага ў эўхарыстычным хлебе — нашай нябеснай манне, пра цуд, які побач, і таму мы перастаем звяртаць на яго ўвагу.

Ганна Шаўчэнка ўздымае пытанне, нашто знакі і цуды, калі яны не вядуць да жыцця, і дзеліцца сваімі думкамі пра тое, як верніку ўспрымаць цуды і знакі Божай прысутнасці. Тэрэса Клімовіч разважае пра адарацыю Найсвяцейшага Сакрамэнту.

Айцец Юрый Кулай OCD ў рубрыцы «Школа малітвы» заклікае да супрацоўніцтва з Божым лекам Эўхарыстыі.

Шэраг матэрыялаў нумара прысвечаны эўхарыстычным цудам.

У рубрыцы «Святар адказвае на пытанне» ксёндз Андрэй Рылка апавядае, як вучэнне Касцёла тлумачыць эўхарыстычныя цуды. У матэрыялах, падрыхтаваных Інай Бігель, змешчаны сведчанні аб жыцці некаторых святых, якія адрозніваліся асабліваю любоўю да Эўхарыстыі, а таксама апавядаецца гісторыя некалькіх эўхарыстычных цудаў.

Асабістым сведчаннем пра сваё цудоўнае навяртанне і блізкія адносіны з Богам дзеліцца мінчанін Дзмітрый Леановіч у матэрыяле Галіны Калевіч.

Чытачам прапануецца паразважаць на тэму Эўхарыстыі ў містычным досведзе святых і душаў чыстцовых паводле кнігі сястры Анны Чайкоўскай WDC «Чысцец у зямным жыцці», якая нядаўна выйшла ў выдавецтве «Pro Christo».

Віктар Ведзень працягвае распавядяць пра аўтамабільную пілігрымку ўздоўж межаў Беларусі з найбольш шанаванымі абразамі Маці Божай з беларускіх санктуарыяў.

Гэтым разам гаворка пойдзе пра наведванні Чэрвеня, Каралішчавічаў і Гомеля.

Абноўлена 08.06.2022 22:41
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.