Пры дыяцэзіяльным санктуарыі Маці Божай Каралевы нашых сем’яў у Тракелях (Радунскі дэканат) адбыўся пленэр пад назвай «Пейзаж у маім сэрцы», у якім узялі ўдзел дзеці і моладзь.
Як паведаміла 26 мая Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі, асноўнай мэтай правядзення мастацкага мерапрыемства былo перадусім захаванне гісторыка-культурнай спадчыны, выхаванне ў маладога пакалення мастацкага густу, пачуцця прыгожага, развіцця творчых здольнасцяў юных мастакоў.
Кожнаму ўдзельніку пленэра кусташ санктуарыя ксёндз канонік Юрый Бяганскі ўручыў на памяць нявялікія сувеніры. Арганізатары і ўдзельнікі выказалі святару словы ўдзячнасці за гасціннасць і цёплы прыём.
Працы, створаныя юнымі жывапісцамі, стануць асновай мастацкай выставы, якая пройдзе з 1 па 10 ліпеня.
У Лідзе працы ўдзельнікаў пленэра ацаніла журы. «Яны былі розныя і вельмі цікавыя», — адзначыў старшыня журы Мікалай Бандарчук, заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь, старшыня Гродзенскага аддзялення «Саюз мастакоў Беларусі», выкладчык Гродзенскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў.
Старшыня журы падкрэсліў, што ў старэйшай узроставай групе ўдзельнікаў (14–16 гадоў) адчуваецца прафесійны почырк, у малодшай — непасрэднасць.