Пошук

19.05.2022 16:34   Фота: Барыс Навагран / naszkraj.by / Тэкст: c. Алена Міхалковіч MSF / Catholic.by

18 мая ў Баранавічах прайшоў Пяты адкрыты фестываль мастацтваў «Вясёлка талентаў» для дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, арганізаваны супольнасцю сясцёр місіянерак Святой Сям’і.

Фестываль сабраў маладых і таленавітых артыстаў з Баранавічаў і Баранавіцкага раёна, Ашмян і Пінска, Докшыцкага раёна, Ляхавічаў і Мінска.

Распачалося мрапрыемства з выставы прац удзельнікаў у намінацыях «Жывапіс» і «Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва». Выкарыстоўваючы розныя матэрыялы і тэхнікі, юныя мастакі спрабавалі раскрыць асноўную тэму фестываля: «Так нараджаюцца зоркі».

Сапраўдныя сузор’і можна было назіраць і на сцэне фестываля: вершы, спевы, танцы, мелодыі ліліся ад сэрцаў дзяцей да сэрцаў гледачоў.

Радасць усім прынесла таксама неонавае шоу на пачатку фестываля, пацешныя роставыя лялькі, шоў мыльных бурбалак і салодкі пачастунак. Як заўважалі ўдзельнікі, гэта было сапраўднае свята неабмежаваных магчымасцяў і разнастайнасці прадстаўленых талентаў.

 

Абноўлена 19.05.2022 16:36
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа