Святары-байкеры Гродзенскай дыяцэзіі наведалі ў мотапілігрымцы дыяцэзіяльны санктуарый Маці Божай Каралевы нашых сем’яў у Тракелях (Радунскі дэканат).
Як паведаміла 17 мая Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі, кусташ санктуарыя ксёндз Юрый Бяганскі благаславіў мотапілігрымаў і іх «жалезных коней».
У святыні, дзе знаходзіцца цудадзейны абраз Маці Божай Тракельскай, святары-байкеры цэлебравалі Імшу ў інтэнцыі шчаслівых і бяспечных падарожжаў для ўсіх кіроўцаў.
Узначаліў цэлебрацыю Эўхарыстыю ксёндз канонік Станіслаў Лабан, пробашч парафіі святога Яна Хрысціцеля ў Беняконях (Радунскі дэканат).