Пошук

13.05.2022 11:22   Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі / Фота: Grodnensis.by

7 мая ў базыліцы святога Міхала Арханёла і святога Станіслава ў Кракаве (Польшча) прынялі пасвячэнне ў ступені дыяканату дзевяць семінарыстаў з манаскага ордэна Святога Паўла Першага Пустэльніка, сярод якіх быў брат Сяргей Калюта з Беларусі.

Як паведаміла прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі, новапасвячаны дыякан паходзіць з парафіі святога Вацлава ў Ваўкавыску.

Цэлебрацыю святой Імшы з удяленнем сакрамэнту пасвячэння ўзначаліў дапаможны біскуп Калішскай дыяцэзіі Лукаш Бузун, які таксама належыць да ордэна паўлінаў.

Дыякан Сяргей Калюта нарадзіўся ў 1997 годзе ў Ваўкавыску, там жа ў парафіі святога Вацлава ў 2008 годзе прыняў Першую святую Камунію.

Фармацыю да святарства распачаў у 2015 годзе ў Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне.

У 2016 годзе быў прыняты ў ордэн паўлінаў. На заканчэнне навіцыяту 8 верасня 2017 года прынёс першыя часовыя манаскія абяцанні. Вучыцца ў Вышэйшай духоўнай семінарыі айцоў паўлінаў у Кракаве.

25 сакавіка гэтага года, ва ўрачыстасць Звеставання Пана, на Яснай Гары ў Чэнстахове (Польшча) прынёс вечныя манаскія абяцанні выключнага служэння Богу ў ордэне Святога Паўла Першага Пустэльніка.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця