Пошук

12.05.2022 10:10   кс. Генадзь Лаўніковіч SCJ / Catholic.by

10 мая ў парафіі Божай Міласэрнасці ў Гродне (Вішнявец), якая па колькасці вернікаў з’яўляецца адной з найбольшых у нашай краіне, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі ўдзяліў сакрамэнт канфірмацыі групе моладзі і дарослых парафіянаў.

Канфірмацыя з’яўляецца сакрамэнтам, у якім Святы Дух удзяляецца ахрышчанаму чалавеку як дар, што дазваляе больш дасканала яднацца з Касцёлам, умацоўвае і абавязвае да таго, каб вернік словам і ўчынкам быў сведкам Хрыста, пашыраючы веру і абараняючы яе.

Гэты сакрамэнт хрысціянскай сталасці з рук арцыбіскупа Станеўскага прынялі 90 вернікаў парафіі на Вішняўцы, у якой нясуць служэнне святары з Кангрэгацыі Найсвяцейшага Сэрца Езуса (сэрцане).

У прамоўленай гаміліі арцыпастыр заўважыў, што ў сучасным свеце вельмі цяжка быць сведкам Езуса, без страху вызнаваць сябе веруючым, які гатовы аддаць за Яго жыццё, але адначасова іерарх падкрэсліў таксама прыгажосць такога сведчання.

Арцыбіскуп Станеўскі заклікаў усіх вернікаў быць удзячнымі Богу за тых, хто нам перадаў веру: бацькоў, дзядуль і бабуль, святароў і катэхэтаў, адначасова заахвоціўшы моладзь і дарослых, каб годна і старанна прымалі адказнасць за перадачу веры наступным пакаленням.

Напрыканцы святой Імшы моладзь выказала словы ўдзячнасці арцыбіскупу Юзафу Станеўскаму, свайму пробашчу ксяндзу Яну Этэлю SCJ і ўсім тым хто непасрэдна дапамагаў ім у падрыхтоўцы да прыняцця сакрамэнту хрысціянскай сталасці.

Абноўлена 12.05.2022 10:28
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.