20–21 мая пры парафіі святога Міхала Арханёла адбудзецца Першы Біблійны кангрэс на тэму «Сінадальнасць у Святым Пісанні».
У мерапрыемстве прымуць удзел духоўныя, а таксама свецкія біблісты і тэолагі, якія чыталі лекцыі ў Біблійнай школе «Профэтэс». Сярод дакладчыкаў — дактары біблійнай тэалогіі ксёндз Сяргей Сурыновіча і ксёндз Аляксандр Мацкевіч, Уладзіслаў Валаховіч і Ірына Дубянецкая, а таксама ксёндз Юрый Санько і айцец Аркадзь Куляха OCD.
Арганізацыя кангрэсу прымеркавана да ўрачыстага завяршэння курса Біблійнай школы «Профэтэс» у Навагрудку, вучнямі якой на працягу 2021–2022 гадоў былі вернікі з усёй Беларусі.
Мэтай правядзення кангрэсу з’яўляецца заахвочванне вернікаў да паглыбленага вывучэння Божага Слова.
На завяршэнне Біблійнага кангрэсу выпускнікі Біблійнай школы «Профэтэс» атрымаюць адмысловыя пасведчанні.
У Біблійным кангрэсе можа ўзяць удзел кожны, хто зацікаўлены ў больш глыбокім вывучэнні Святога Пісання. Запісацца на ўдзел і атрымаць дадатковую інфармацыю можна па нумары тэл.:
- +375 (44) 771 99 83 — Марына
або праз электронную пошту:
Арганізатарам кангрэсу з’яўляецца парафія святога Міхала Арханёла ў Навагрудку (вул. Міцкевіча 1).
Праграма мерапрыемства будзе пададзена пазней.