Пошук

29.04.2022 11:11   Catholic.by

Новы нумар газеты Гродзенскай дыяцэзіі «Слова жыцця» выходзіць перад пачаткам мая — месяца, асаблівым чынам прысвечанага ў Касцёле Маці Божай, што знайшло водгук у шэрагу матэрыялаў.

Адкрывае нумар вялікае інтэрв’ю з ксяндзом Станіславам Станеўскім, рэдэмптарыстам. Святар распавядае пра ідэю вандроўкі па Беларусі копій цудадзейных абразоў Маці Божай з Марыйных санктуарыяў нашай краіны, тлумачыць духоўнае значэнне гэтай ініцыятывы.

«Ці будуць сёлета пілігрымкі?» Рэдакцыя звязалася з шэрагам кіраўнікоў пешых пілігрымак і распытала пра планы і стан падрыхтоўкі. Спойлер: пакуль усё неадназначна.

Чаму ў Святым Пісанні ёсць урыўкі якія «дыскрымінуюць» жанчын? Як разумець гэты гістарычна-культурны кантэкст сёння? Тэму раскрывае Кацярына Паўлоўская.

«Як беларускі Касцёл дапамагае Украіне?» На гэтую тэму ідзе гаворка з дырэктарам Дабрачыннага каталіцкага таварыства Caritas Беларусь ксяндзом канонікам Андрэем Аніскевічам.

«Непатрэбны касцёл». Гісторык Андрэй Вашкевіч распавядае пра святыню ў Вялікай Лапеніцы ў Свіслацкім раёне (Гродзенская дыяцэзія).

Як атрымалася, што святыню пабудавалі, але неўзабаве там ужо не было каму маліцца& Зрэшты, гэтак жа застаецца і да сёння.

Традыцыйна напрыканцы нумара разважанні да Слова. Галоўны рэдактар парталу Grodnensis.by і газеты «Слова Жыцця» ксёндз Юрый Марціновіч разважае над аб’яўленнямі Езуса пасля Уваскрасення і складае іх у «дарогу любові». Грэка-каталіцкі святар Андрэй Крот піша пра пачатак абвяшчэння Евангелля сярод язычнікаў. «Хрыстус памёр за ўсіх», — рэзюмуе душпастыр.

Новы нумар газеты «Слова жыцця» можна набыць ва ўсіх парафіях Гродзенскай дыяцэзіі.

Абноўлена 29.04.2022 11:15
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця