Пошук

07.04.2022 16:19   Паводле: Catholicnews.by

25 сакавіка быў затрыманы ксёндз Аляксандр Баран, пробашч парафіі святога Андрэя, апостала, у Лынтупах (Пастаўскі дэканат, Віцебская дыяцэзія).

Як паведаміла анлайн-версія газеты Віцебскай дыяцэзіі «Каталіцкі Веснік» Сatholicnews.by, падставай для затрымання стала публікацыя з выявай палітычнай сімволікі ў асабістым профілі святара ў адной з сацыяльных сетак у інтэрнэце, размешчаная ім супраць вайны ва Украіне, што праваахоўныя органы палічылі «незаконным пікетаваннем». У выніку ксёндз Аляксандр Баран правёў шэсць дзён у ізалятары часовага ўтрымання.

Суд, які адбыўся ў Паставах 4 красавіка, прысудзіў святара да дзесяці сутак пазбаўлення волі.

З улікам ужо адбытых у ізалятары шасці сутак, ён павінен быў выйсці на волю 8 красавіка, аднак, як стала вядома Курыі Віцебскай дыяцэзіі, ужо 6 красавіка лынтупскі пробашч быў вызвалены з вязніцы.

У сувязі з гэтым Курыя выказвае падзяку ўсім, хто малітоўна падтрымліваў ксяндза Аляксандра Барана, каб ён мог як найхутчэй вярнуцца да душпастырскага служэння ў даручанай яму парафіі ў Лынтупах.

Абноўлена 07.04.2022 16:20
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця