Пошук

06.04.2022 15:01   Grodnensis.by

У сувязі з паляпшэннем эпідэміялагічнай сітуацыі ў Беларусі, пачынаючы з Пальмовай нядзелі, якая сёлета прыпадае на 10 красавіка, біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч сваім дэкрэтам адмяняе ў дыяцэзіі дзеянне дыспенсы ад абавязку ўдзелу ў святой Імшы ў нядзелю і прадпісаныя ўрачыстасці.

Паведамляючы пра гэта, Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі нагадала, што такая дыспенса для вернікаў дыяцэзіі дзейнічала з 20 сакавікa 2020 года.

Такім чынам, усе вернікі Гродзенскай дыяцэзіі абавязаны асабіста, а не анлайн, удзельнічаць у Імшы ў нядзелі і прадпісаныя ўрачыстасці.

Да поўнага заканчэння пандэміі застаюцца ў сіле іншыя абмежаванні і рэкамендацыі, выдадзеныя кампетэнтнай уладай, якія датычацца захавання санітарных нормаў пры правядзенні набажэнстваў.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця