Пошук

06.04.2022 14:48   кс. Францішак Рудзь / Catholic.by

5 красавіка студэнты Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта наведалі касцёл Маці Божай Будслаўскай у Мінску.

Візіт студэнтаў вядучай ВНУ краіны ў маладую каталіцкую парафію стаў адным з мерапрыемстваў, якія праводзяцца ўніверсітэтам у межах маштабнага праекту «Дыялог культур і рэлігій», скіраванага на духоўна-маральнае выхаванне моладзі, нацыянальнае яднанне, пазнанне культурна-рэлігійнай спадчыны Беларусі.

Праект быў распачаты ў 2021 годзе. З таго часу студэнты, выкладчыкі і прадстаўнікі адміністрацыі белдзяржуніверсітэта рэгулярна наведваюць святыні і дамы малітвы вядучых канфесій у Рэспубліцы Беларусь. Неаднаразова яны станавіліся гасцямі каталіцкіх парафій. Не першы раз госці наведваюць і касцёл Маці Божай Будслаўскай у Мінску.

За час рэалізацыі праекту яго ўдзельнікі даведаліся пра гісторыю Касцёла ў Беларусі, узнікненне санктуарыя ў Будславе і святкаванне Будслаўскага фэсту, уключанага ў 2018 годзе ў спіс нематэрыяльнай спадчыны чалавецтва ЮНЕСКА.

У сваю чаргу прадстаўнікі Касцёла па запрашэнні кіраўніцтва БДУ сталі пастаяннымі гасцямі вядучай ВНУ краіны. Каталіцкае духавенства брала ўдзел у набажэнстве з нагоды святкавання 100-гадовага юбілею ўніверсітэта, наведвала універсітэцкую бібліятэку, музей гісторыі БДУ, удзельнічала ў канферэнцыях і пасяджэннях круглых сталоў.

Прадметам духоўнай размовы са студэнтамі гэтым разам стала традыцыя Вялікага посту. Акрамя таго, былі абмеркаваны перспектывы далейшага супрацоўніцтва Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта і канфесій у Рэспубліцы Беларусь.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа