Пошук

26.03.2022 09:06   Тэкст і фота: Samaranin.by

25 сакавіка, ва ўрачыстасць Звеставання Пана, выхаванцы і супрацоўнікі Хрысціянскага сацыяльнага цэнтра дабрачыннай місіі Добрага Самараніна з Мінска здзейснілі пілігрымку ў санктуарый Маці Божай Фацімскай у Жодзіне.

Як паведамляецца на сайце місіі Samaranin.by, пілігрымаў прывітаў пробашч жодзінскай парафіі і кусташ санктуарыя ксёндз Міхал Цвячкоўскі МІС.

У святыню маленькія ўдзельнікі пілігрымкі прынеслі сэрцы, зробленыя сваімі рукамі, як сімвал любові і міру.

У архідыяцэзіяльным санктуарыі Маці Божай Фацімскай дзеці і іх выхаваўцы далучыліся да Чыну прысвячэння Расіі і Украіны Беззаганнаму Сэрцу Марыі.

У Жодзіне дзеці мелі магчымасць сустрэцца з найстарэйшым святаром у Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, ксяндзом марыянінам Юзафам Пятушкам.

Выхаванцы і супрацоўнікі цэнтра павіншавалі святара-легенду, выхаванца росіцкіх мучанікаў, з 65-годдзем святарства.

 

Абноўлена 26.03.2022 15:50
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця