Пошук

18.03.2022 11:00   Catholic.by

Апостальскі нунцый у Беларусі арцыбіскуп Антэ Ёзіч скіраваў віншаванне Старшыні Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі біскупу Віцебскаму Алегу Буткевічу з нагоды 50-годдзя з дня нараджэння, якое іерарх адзначае 18 сакавіка.

«Гэтую дату сталай мужнасці Вы сустракаеце як пастыр Віцебскага Касцёла і Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі. Дзякуй Вам за Вашую нязменную гатоўнасць ісці за Хрыстом і за Ваш апостальскі запал, з якім Вы мужна выконваеце ўскладзеныя на Вас Найвышэйшым Пастырам і Яго Вікарыем на зямлі абавязкі», — піша прадстаўнік Папы Францішка ў нашай краіне.

«Дзякуй Вашай дарагой Матулі, якая з любоўю насіла Вас пад сэрцам і выхоўвала ў духу веры і вернасці святому Касцёлу. Няхай Нябесны Айцец аддзячыць таксама Вашаму дарагому Тату, які адышоў да Яго па вечную ўзнагароду.

З падзякаю Богу за дар Вашага жыцця, якое Вы ахвяравалі Яму для руплівага пастырскага служэння, праз заступніцтва Найсвяцейшай Панны Марыі, Каралевы апосталаў, а таксама святога Юзафа, Апекуна паўсюднага Касцёла, жадаю Вам моцнай веры, непахіснай надзеі і самаахвярнай любові на кожны дзень Вашага далейшага жыццёвага шляху на хвалу Богу і на карысць Яго вернаму народу», — выказвае свае пажаданні нунцый Ёзіч, запэўніваючы юбіляра ў сваёй павазе і малітве.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця