25–27 лютага, у апошнія выходныя перад Вялікім постам, у Баранавічах прайшлі рэкалекцыі для мужчын, якія правёў Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі біскуп Віцебскі Алег Буткевіч.
Духоўныя практыкаванні, арганізаваныя групай «Мужчыны святога Юзафа», былі прысвечаны тэме «Пакліканне мужчыны».
У рэкалекцыях узялі ўдзел 18 мужчын з Баранавічаў, Гродна, Ліды, Мінска, Росі і Смалявічаў.
Відэа казання біскупа Буткевіча і сведчанне аднаго з удзельнікаў духоўных практыкаванняў — на сайце групы «Мужчыны святога Юзафа» msj.by.