25 студзеня Апостальскі нунцый у Беларусі арцыбіскуп Антэ Ёзіч сустрэўся з намеснікам Міністра замежных спраў і па сумяшчальнцтве паслом Рэспублікі Беларусь пры святым пасадзе Сяргеем Алейнікам.
Пра сустрэчу паведаміла Міністэрства замежных спраў Беларусі на сваім партале mfa.gov.by.
Адзначаецца, што падчас сустрэчы бакі абмеркавалі актуальныя пытанні двухбаковага парадку дня і пацвердзілі ўзаемную зацікаўленасць у актывізацыі супрацоўніцтва Святога Пасаду і Рэспублікі Беларусь.