Пошук

24.01.2022 13:41   Фота: Рravminsk.by / Catholic.by

20 студзеня па даручэнні Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага арцыбіскупа Юзафа Станеўскага ксёндз канонік Францішак Рудзь узяў удзел у юбілейнай каляднай вечарыне, прысвечанай 25-годдзю Хрысціянскага адукацыйнага цэнтра імя святых Мяфодзія і Кірыла.

Мерапрыемства прайшло ў вялікай зале Беларускай дзяржаўнай філармоніі. У ім бралі ўдзел прадстаўнікі органаў дзяржаўнага кіравання Рэспублікі Беларусь, дыпламатычнага корпусу, рэктары ВНУ і кіраўнікі грамадскіх аб’яднанняў і ўстаноў адукацыі горада Мінска.

Са сцэны філармоніі ксёндз канонік зачытаў віншавальны адрас ад імя арцыбіскупа Станеўскага Хрысціянскаму адукацыйнаму цэнтру.

У ім іерарх падкрэсліў ролю хрысціянства ў адукацыі, вялікую асветніцкую і метадычную працу ўстановы, адзначыў яе ўнёсак у хрысціянскую асвету ў нашай краіне.

На працягу ўжо больш як 20-і гадоў асноўнай мэтай Хрысціянскага адукацыйнага цэнтра з’яўляецца сумесная рэалізацыя царкоўна-дзяржаўных, эканамічных, сацыяльных, культурных і рэлігійных ініцыятыў на тэрыторыі Беларусі і за мяжой. Цэнтр аб’ядноўвае святароў і свецкіх, прадстаўнікоў культурнай і навуковай грамадскасці, кіраўнікоў і супрацоўнікаў устаноў адукацыі і аховы здароўя, вытворчых прадпрыемстваў.

На вечарыне прагучалі ўспаміны пра спачылага Мітрапаліта Філарэта, заснавальніка і першага кіраўніка Хрысціянскага адукацыйнага цэнтра.

Завяршылася калядная вечарына канцэртнай праграмай.

Абноўлена 24.01.2022 14:08
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця