Пошук

14.01.2022 16:12   Тэкст і фота: Кс. Юрый Жэгарын / Catholic.by

7–8 студзеня ў Навагрудку пры касцёле святога Міхала Арханёла адбываліся курсы «Акадэмія трубы» для моладзі з музычным талентам.

Курсы правёў Аляксандр Ахрэмка, лаўрэат міжнародных конкурсаў, саліст аркестра «Tiroler Fiestspiele Erl Orchestra» з Аўстрыі.

«Акадэмію трубы», якая праводзіцца ў Беларусі ўжо не першы раз (звычайна пры каталіцкіх парафіях у розных мясцінах), ладзяць кваліфікаваныя музыкі на чале з галоўным арганізатарам Аляксандрам Ахрэмкам.

Мерапрыемства традыцыйна складаецца з дзвюх частак: заняткі і канцэрт. Арганна-інструментыльны калядны канцэрт адбыўся 8 студзеня і сабраў большую, чым чакалі арганізатары, колькасць слухачоў.

У канцэрце выступілі Калініка Мядзведзева (арган, клавесін), канцэртуючая арганістка і выкладчык Мінскага дзяржаўнага музычнага каледжа імя Глінкі, Аляксандр Бурдзялёў (клавесін), вышэйзгаданы Аляксандр Ахрэмка і ўдзельнікі «Акадэміі трубы» Аляксандр Барташэвіч, Аляксей Троцкі, Ян Міхалюк і Вадзім Ладынін.

У праграме канцэрта гучалі музычныя творы К. Монтэвердзі, Дж. Кларка, Ё.С. Баха, Дж. Тарціні, Г. Ф. Гендэля, Дж. Тарэллі і іншых сусветна вядомых кампазітараў.

 

Абноўлена 14.01.2022 17:12
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа