Пошук

11.01.2022 10:20   Паводле: mfa.gov.by / Фота: Прэс-служба Святога Пасаду / Catholic.by

10–11 студзеня намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі пры Святым Пасадзе (па сумяшчальніцтве) Сяргей Алейнік здзяйсняе візіт у Ватыкан.

Як паведаміла Мінсітэрства замежных спраў Беларусі на сваім партале mfa.gov.by, 10 студзеня намеснік Міністра Алейнік узяў удзел ва ўрачыстай навагодняй аўдыенцыі Святога Айца Папы Францішка для дыпламатычнага корпусу, акрэдытаванага пры Святым Пасадзе.

Пасля аўдыенцыі адбыліся перамовы Намесніка кіраўніка МЗС Беларусі з Дзяржаўным Сакратаром Яго Святасці Папы Францішка кардыналам П’етро Паралінам.

Былі абмеркаваныя актуальныя пытанні двухбаковага супрацоўніцтва, узаемадзеянне ў межах міжнародных арганізацый, а таксама сумесныя намаганні па ўмацаванні міжканфесійнага дыялогу.

Таксама запланаваны сустрэчы Сяргея Алейніка з Сакратаром па адносінах з дзяржавамі (Міністрам замежных спраў) Дзяржаўнага Сакратарыяту Святога Пасаду арцыбіскупам Полам Рычардам Галахерам і Старшынёй Папскай рады спрыяння хрысціянскаму адзінству кардыналам Куртам Кохам.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа