Пошук

27.12.2021 09:30   Тэкст: Дар’я Семянко / Фота: «СБ» / Catholic.by

24 снежня Біскупскі вікарый для горада Магілёва і Магілёўскай вобласці біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB узначаліў цэлебрацыю святой Імшы Пастэркі ў магілёўскім катэдральным касцёле Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і святога Станіслава.

«Збаўленне цяпер магчыма, але збаўленне не для абыякавых». Біскуп Аляксандр Яшэўскі ўзначаліў цэлебрацыю святой Імшы Пастэркі ў Магілёве

Падчас свайго казання біскуп Аляксандр Яшэўскі прапанаваў паразважаць, хіба не дзіўна, што Езус Хрыстус пачынае сваё зямное жыццё ў пазычанай пячоры, ведаючы загадзя, што праз 33 гады Ён скончыць сваё зямное жыццё вельмі падобна?

«Гэтыя думкі дапамагаюць нам, якія, можа, занадта прызвычаіліся да сентыментальнага аспекту гісторыі Божага нараджэння, прыйсці туды, адкуль мы пачыналі, і нанава спазнаць гэтае месца: у гэтым годзе ўкленчыць каля ясляў і ўспомніць, што нованароджанае Дзіцятка на руках Марыі пад Бэтлеемскай зоркай аднойчы будзе ляжаць без жыцця на яе руках пад крыжам. Мы ўжо ведаем, чым заканчваецца гісторыя: смерцю і ўваскрасеннем. Тым не менш, мы вяртаемся з году ў год, вечная свежасць Божага нараджэння прымушае забываць пра мінулыя гады».

Біскуп Аляксандр запытаўся:

што б мы пачулі ў стайні, калі б маглі быць там на тое першае Божае нараджэнне 2000 гадоў таму назад?

«Калі Бог спіць на сваім саламяным ложку, мне здаецца, што я чую не столькі голас, колькі рэха: нават з заплюшчанымі вачыма, ласкавае Дзіцятка бачыць свет вакол сябе – у рэшце рэшт, свет, які Ён стварыў – і з глыбіні сваёй душы Ён задае пытанне, якое аднойчы ўслых задаў Пятру: «І Ён запытаўся ў сваіх вучняў, кажучы: ...А вы кім лічыце Мяне?» (Мц 16,13–15). Адно пытанне, столькі адказаў!»

Больш за ўсіх, на думку біскупа, разумее таямніцу Божага Нарадэння Марыя. А вось жыхары Бэтлеема бачуць Езуса як непатрэбнае дзіця:

«Вы маглі хаця б убачыць сям’ю ў патрэбе, і ўсё ж у вашым заезным доме няма месца. «У свеце было, і свет праз Яго стаўся, і свет не пазнаў Яго. Да свайго прыйшло, і свае Яго не прынялі» (Ян 1,11) ».

У адрозненні ад жыхароў Бэтлеема, пастухі - людзі абяцання:

«Вы ведаеце толькі, што Бог абяцаў вашым айцам Адкупіцеля, і вы ведаеце, што Ён верны; вам не сорамна жыць у глушы Бэтлеема, таму што вы памятаеце слова прарока: «І ты, Бэтлеем, маленькі сярод тысяч Юды: з цябе выйдзе да мяне той, хто будзе валадаром у Ізраэлі; і паходжанне Яго ад пачатку, ад дзён вечных» (Міх 5,2).

На цара Ірада біскуп Яшэўскі прапануе паглядзець не як на галоўнага злодзея, а як на мізэрнага грэшніка:

«Мы плачам па табе, бедны Ірад, калі бачым цябе на чале не тых, хто пакланяецца, а доўгага шэрагу дыктатараў, якія думаюць, што могуць пабудаваць чалавечы мір, адмовіўшыся ад Князя міру. Святыя нявінныя немаўляты, ахвяры рымскага пераследу, тыя, хто палёг ад пераследу і несправядлівасці, процьма людзей, забітых камунізмам: іх кроў кліча да вас, Ірады старыя і новыя! Вашы імёны, ганіцелі, забруджваюць сметнік гісторыі, але Божае Дзіця застаецца на сваім троне і ламае ваша жалезнае жазло».

Біскуп Аляксандр падкрэсліў, што важна вызначыцца, кім мы лічым з’яўляецца Езус:

«Ці мы абыякавыя, як жыхары Бэтлеема: хіба няма месца ў нашым заезным доме, таму што Ён перапоўнена маленькімі хатнімі грахам, ад якіх не вельмі хочацца адмаўляцца? Калі мы не прыходзім рэгулярна на Імшу або калі з нашай апошняй споведзі прайшлі гады, калі мы не молімся або ёсць хтосьці, каму мы яшчэ не даравалі, то ў гэтым годзе мы нарэшце павінныя вырашыць усё выправіць».

Бускуп Аляксандр нагадаў прысутным, што, дзякуючы таму, што Хрыстус Пан прыйшоў, збаўленне цяпер магчыма, але збаўленне не адбываецца аўтаматычна і збаўленне не для абыякавых.

Калі мы хочам убачыць Яго калісьці ў небе, тады мы павінны прыйсці да Яго сёння на каленях, з Марыяй, Юзафам і пастухамі.

На заканчэнні сваёй прамовы, біскуп Аляксандр Яшэўскі заклікаў вернікаў прыйсці да ясляў:

«Мы не разбудзім заснулае Дзіцятка, але нашы сэрцы шэпчуць наш адказ: "Жыву вераю ў Сына Божага, які палюбіў мяне і аддаў сябе за мяне" (Гал 2, 20)».

 

Абноўлена 27.12.2021 16:02
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.