Напярэдадні святаў Божага Нараджэння ў Хрысціянскім сацыяльным цэнтры Місіі добрага Самараніна з удзелам арцыбіскупа эмерыта Тадэвуша Кандрусевіча прайшлі традыцыйныя вігілійныя сустрэчы.
22 і 23 снежня разам сабраліся дзеткі, якія наведваюць Місію, іх бацькі і выхавацелі. Прысутныя падзяліліся аплаткай.
Гэта прыгожая старадаўняя традыцыя: ламанне хлеба з’яўляецца знакам прыняцця, адзінства, любові і перапрашэння.
Дзеткі парадавалі сабраных адмысловай тэатральнай прэм’ерай, прачыталі святочныя вершы, зайгралі і заспявалі калядкі.
23 снежня аплаткавая сустрэча аб’яднала ўдзельнікаў суполкі «Самаранін», створанай для падтрымкі людзей з абмежаванымі магчымасцямі.
У час зімовых святаў асабліва важна пабыць разам і падтрымаць адно аднаго, аднадушна лічаць супрацоўнікі місіі і іх падапечныя.
![](https://catholic.by/3/templates/catholic/img/left.png)
![](https://catholic.by/3/templates/catholic/img/right.png)
![](https://catholic.by/3/templates/catholic/img/close.png)
![](https://catholic.by/3/templates/catholic/img/close.png)