Пошук

18.12.2021 08:12   Фота: Віталій Палінеўскі / Catholic.by

17 снежня ўвечары моладзь з каталіцкіх супольнасцяў даставіла Бэтлеемскі агонь у мінскую катэдру Найсвяцейшага Імя Марыі.

«Святло надзеі» — менавіта пад такім дэвізам праходзіла сёлетняя акцыя — сустрэў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі.

Прысутныя ў святыні вернікі запальвалі ад Бэтлеемскага агню знічы, каб занесці ў свае дамы агонь, дастаўлены ў нашу краіну з пячоры Нараджэння Пана ў Бэтлееме.

Непасрэдна пасля гэтага ў галоўнай святыні Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі адбылася святая Імша, якую арцыбіскуп Станеўскі цэлебраваў у інтэнцыі Святога Айца Папы Францішка ў дзень яго 85-годдзя.

У бліжэйшыя дні маладыя валанцёры даставяць бэтлеемскі агонь у розныя парафіі нашай краіны.

У мінскай архікатэдры адмысловая свечка, запаленая ад Бэтлеемскага агню, будзе гарэць да святаў Божага Нараджэння.

Усе ахвотныя могуць запальваць ад яе свае свечкі і знічкі, каб занесці «Святло надзеі» ў свае дамы.

Абноўлена 18.12.2021 10:07
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.