Пошук

17.12.2021 15:56   Семінарысты Падрыхтоўчага курса Міждыяцэзіяльнай духоўнай семінарыi / Catholic.by

16 снежня супольнасць падрыхтоўчага курса Міждыяцэзіяльнай духоўнай семінарыi, як адна вялікая сям’я, на чале з Мітрапалітам Мінска-Магілёўскім арцыбіскуп Юзафам Станеўскім сабралася на аплаткавую сустрэчу ў семінарыйнай сталоўцы.

Семінарысты падрыхтавалі невялікую праграму, падчас якой праз вершы і апавяданні наблізілі традыцыі і сэнс Божага Нараджэння.

Нарэшце духоўны айцец першакурснікаў ксёндз Алег Пятрашка прачытаў урывак з Евангелля аб нараджэнні Езуса, а арцыбіскуп Юзаф Станеўскi благаславіў аплаткі.

Дзелячыся гэтым белым хлебам, які на ўзор Эўхарыстыі азначае еднасць усіх ахрышчаных у Хрысце, прысутныя выказвалі адзін аднаму віншаванні і цёплыя, шчырыя пажаданні.

Потым удзельнікі сустрэчы селі за вігілійны стол, на якім прысутнічалі толькі традыцыйныя посныя стравы. Святочны настрой падтрымлівалі спевам калядных песень, у якіх гучыць радасць ад прыйсця ў свет Божага Сына.

Вечар завяршыўся благаслаўленнем, якое ўдзяліў усёй супольнасці арцыбіскуп Станеўскі.

Аплаткавая вечарана, якая адбывалася незадоўга да ўрачыстасці Божага Нараджэння, прычынілася да будавання моцнага духу супольнасці і дапамагла тым, хто робіць першыя крокі на шляху падрыхтоўкі да святарства, адчуць сябе сапраўднымі членамі вялікай семінарыйнай сям’і.

Абноўлена 17.12.2021 16:42
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа