Пошук

15.12.2021 18:02   Catholic.by
Фота Church.by

15 снежня Апостальскі нунцый у Рэспубліцы Беларусь Антэ Ёзіч наведаў з братэрскім візітам Мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Веніяміна, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі.

Нунцый Ёзіч паведаміў Catholic.by, што мэтаю яго візіта было падтрыманне і развіццё добрых адносін з братняй Праваслаўнай Царквой. Прадстаўнік Папы Францішка ў нашай краіне ў асобе Мітрапаліта Веніяміна перадаў усім вернікам Беларускай Праваслаўнай Царквы віншаванні з нагоды Божага Нараджэння, якое яны будуць адзначаць 7 студзеня.

Як паведаміў афіцыйны партал Беларускай Праваслаўнай Царквы Church.by, у ходзе размовы паміж Нунцыем Ёзічам і Мітрапалітам Веніямінам «адбылося абмеркаванне бягучых пытанняў, якія ўяўляюць агульны інтарэс, і абмен меркаваннямі пра становішча ў краіне і ў свеце.

Была выказана зацікаўленасць у далейшым развіцці ўзаемаадносін Бакоў на аснове гістарычна склаўшагася досведу пазітыўнага ўзаемадзеяння традыцыйных канфесій на тэрыторыі Рэспублікі», — адзначае Church.by.

Паведамляецца таксама, што на заканчэнне сустрэчы кіраўнік Беларускай Праваслаўнай Царквы і Апостальскі нунцый абмяняліся добрымі пажаданнямі і памятнымі падарункамі.

Абноўлена 16.12.2021 10:26
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.