Пошук

09.12.2021 10:34   Паводле: Grodnensis.by

7 снежня ў Гродзенскай дыяцэзіяльнай курыі адбылося пасяджэнне Калегіі кансультантаў і Святарскай рады, падчас якога былі разгледжаны надзённыя пытанні жыцця мясцовага Касцёла.

Як паведаміла Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі, сустрэчу ўзначаліў біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч. На плённы ход пасяджэння ўдзяліў благаслаўленне Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі.

Між іншым, на сустрэчы прысутным распавёў пра дзейнасць і планы на будучыню Рэлігійнай місіі «Дабрачыннае каталіцкае таварыства Caritas» яе дырэктар ксёндз Раман Рачко.

На пасяджэнні быў зачытаны дэкрэт аб прызначэнні Генеральным вікарыем Гродзенскай дыяцэзіі ксяндза каноніка Аляксандра Мацкевіча.

Святар змяніў на гэтай пасадзе былога дапаможнага біскупа Гродзенскай дыяцэзіі Юзафа Станеўскага, які быў прызначаны арцыбіскупам Мітрапалітам Мінска-Магілёўскім.

У ходзе сустрэчы быў абмеркаваны шэраг розных спраў, а таксама ініцыятывы ажыўлення душпастырства на тэрыторыі Гродзенскай дыяцэзіі. Пратакол пасяджэння будзе разасланы для азнаямлення ксяндзам дэканам.

Абноўлена 09.12.2021 10:36
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця