Пошук

08.11.2021 11:03   Паводле: Catholicnews.by

Газета Віцебскай дыяцэзіі «Каталіцкі Веснік» прапануе дзіцячую гульню-самаклейку на Адвэнт, які сёлета распачнецца ў нядзелю 28 лістапада.

Ідэя гульні ў тым, каб заахвоціць дзяцей да больш руплівага перажывання часу чакання Божага Нараджэння. Гульня выканана як мазаіка: дзеткам неабходна запоўніць малюнак, наклейваючы каляровыя элементы на шаблон з контурамі малюнка.

Гульня-пазл на Адвэнт вельмі папулярная ў парафіях падчас Раратаў, калі дзеці прыходзяць у касцёл і атрымліваюць ад сясцёр або святара яе элементы. Напрыканцы тыя, каму ўдалося сабраць увесь малюнак гульнi, атрымліваюць падарункі.

Адвэнтавую гульню-самаклейку можна выкарыстаць і дома. Напрыклад, бацькі могуць патлумачыць дзецям аб неабходнасці зрабіць нейкі добры ўчынак: больш маліцца на працягу Адвэнта, атрымаць добрую адзнаку ў школе, памыць посуд, выгуляць сабаку ці дапамагчы малодшым. За кожны добры ўчынак дзіця атрымлівае элемент-самаклейку і запаўняе гульню.

Такім чынам, робячы добрыя ўчынкі напрацягу Адвэнту і збіраючы пазлы, дзеці атрымліваюць асалоду ад гульні, разумеюць патрэбу дабра і, канечне, могуць разлічваць на падарунак ад мамы і таты.

Гульня-самаклейка на Адвэнт памерам А4 распрацавана ў рэдакцыі «Каталіцкага Весніка», мастак — Вольга Будкіна з Глыбокага.

Як замовіць гульню-самаклейку?

  • Напісаць ліст у рэдакцыю па адрасе: вул. Савецкая, 1, 211793 г. Глыбокае, Віцебская вобласць
  • Патэлефанаваць па нумары +375 (29) 736 53 07 (з 9 да 18 гадзін, акрамя нядзелі).
  • Напісаць на e-mail: katalickivesnik@gmail.com. У загалоўку ліста, калі ласка, пазначце тэму «Адвэнтавая гульня».
  • Падаць замову паведамленнем у суполцы Вк.

Кошт гульнi-пазла 1 руб. 30 кап. У камплект гульні ўваходзіць: шаблон з контурамі на цвёрдым картоне і каляровы малюнак-пазл на паперы-самаклейцы.

Гульня-самаклейка высылаецца накладзеным плацяжом. Замоўцы неабходна будзе аплаціць выдаткі па перасылцы. Высылацца заказ будзе пасля 12 лістапада.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа