1 снежня, а гэта ўжо менш, як праз два тыдні, распачнецца новы літургічны год і новы літургічны перыяд — Адвэнт: час радаснага чакання прыйсця Збаўцы і падрыхтоўкі да сустрэчы з Ім.
Плённа перажыць гэты перыяд маленькім вернікам дапаможа падрыхтаваная нашымі калегамі з газеты Віцебскай дыяцэзіі «Каталіцкі веснік» гульня-самаклейка на Адвэнт. Як паведамляюць яе стваральнікі на сайце Catholicnews.by, iдэя гульні ў тым, каб заахвоціць дзяцей да больш руплівага перажывання часу чакання Божага Нараджэння.
Гульня выканана ў форме мазаікі. Дзеткам неабходна запоўніць малюнак, наклейваючы каляровыя элементы на шаблон з контурамі малюнка.
Гульня-пазл на Адвэнт вельмі папулярная ў парафіях падчас Раратаў, калі дзеці прыходзяць у касцёл і атрымліваюць ад святара або катэхетаў яе элементы. Напрыканцы тыя, каму ўдалося сабраць увесь малюнак гульнi, атрымліваюць падарункі.
Адвэнтавую гульню-самаклейку можна выкарыстаць і дома. Напрыклад, бацькі могуць патлумачыць дзецям неабходнасць зрабіць нейкі добры ўчынак: атрымаць добрую адзнаку ў школе, памыць посуд, выгуляць сабаку ці дапамагчы з урокамі браціку або сястрычцы. За кожны добры ўчынак дзіця атрымлівае элемент-самаклейку і запаўняе гульню. Такім чынам, зрабіўшы добрыя ўчынкі на працягу Адвэнту і сабраўшы ўсе пазлы, дзеці атрымліваюць асалоду ад гульні, разумеюць патрэбу рабіць дабро і могуць разлічваць на ўзнагароду ад мамы і таты.
Гульня-самаклейка на Адвэнт памерам А4 распрацавана ў рэдакцыі «Каталіцкага весніка». Мастачка — Вольга Будкіна з Глыбокага.
Як набыць?
Гульню-самаклейку на Адвэнт 2024 можна замовіць:
- па тэлефоне +375 (29) 736 53 07 (з 10.00 да 17.00, акрамя суботы і нядзелі),
- праз электронную пошту katalickivesnik@gmail.com (у тэме ліста неабходна пазначыць «Адвэнтавая гульня»)
- або праз месенджары сацсетак
Кошт гульнi-пазла складае 1 руб. 60 кап. У камплект гульні ўваходзіць: шаблон з контурамі на цвёрдым картоне і каляровы малюнак-пазл на паперы-самаклейцы.
Увага! Гульня-самаклейка высылаецца па пошце, таму ў замове неабходна пазначыць адрасата і падаць дакладны адрас з індэксам. Акрамя кошту гульні, замоўцы неабходна будзе аплаціць выдаткі па перасылцы.