Пошук

21.10.2021 12:48   Catholic.by

У Красным (Маладзечанскі дэканат) і Касцяневічах (Вілейскі дэканат) з удзелам біскупаў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі ўшанавалі памяць ксяндза Пятра Пятрагі, пробашча касцяневіцкай парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі, які адышоў у вечнасць 20 кастрычніка мінулага года.

З нагоды першай гадавіны смерці святара, 16 кастрычніка памятныя абрады прайшлі ў Красным, дзе калісьці нёс служэнне і быў пахаваны ксёндз Пётр Пятрага, а таксама ў Касцяневічах, дзе прайшлі апошнія гады яго святарскага жыцця.

Цэлебрацыю святой Імшы ў Красным узначаліў Генеральны вікарый Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Юрый Касабуцкі, які потым благаславіў помнік на магіле святара на прыкасцёльным цвінтары.

20 кастрычніка ў Касцяневічах адбылася святая Імша і адкрыццё памятнай дошкі ў тутэйшым касцёле. Цэлебрацыю ўзначаліў Апостальскі адміністратар sede vacante Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Казімір Велікаселец ОР. Гамілію прамовіў біскуп Касабуцкі, які нагадаў удзельнікам набажэнства пра няпросты шлях жыцця і служэння спачылага пробашча касцяневіцкай парафіі.

У малітве за ксяндза Пятра Пятрагу ў першую гадавіну яго смерці ў Красным і Касцяневічах бралі ўдзел святары і вернікі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, удзячныя за дар жыцця гэтага сціплага і адданага душпастыра.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.