Пошук

21.09.2021 13:10   кс. Францішак Рудзь / Catholic.by

17 верасня група моладзі з парафіі Маці Божай Будслаўскай у Мінску на чале з пробашчам ксяндзом канонікам Францішкам Рудзем узяла ўдзел у пасяджэнні круглага стала «Міграцыя ў сучасным свеце: прычыны і выклікі».

Мерапрыемства адбылося па ініцыятыве Мусульманскай абшчыны ў Рэспубліцы Беларусь і прайшло ў канферэнц-зале мінскай Саборнай мячэці. У мерапрыемстве таксама бралі ўдзел галоўны равін Рэлігійнага аб’яднання супольнасцяў прагрэсіўнага юдаізму Грыгорый Абрамовіч, прадстаўнік Інстытута следчага камітэта Вольга Лакцевіч, памочнік муфція Дагестана Ільяс Умалатаў і моладзь традыцыйных канфесій у Рэспубліцы Беларусь.

З прывітальным словам на круглым стале выступіў муфцій Мусульманскай рэлігійнай супольнасці ў Беларусі Абу-Бекір Шабановіч, які звярнуў увагу на востры крызіс міграцыйнай палітыкі. Муфцій адзначыў, што для дагаджэння палітычным амбіцыям каштоўнасць чалавечага жыцця зведзена да нуля, вынікам чаго стала смерць бежанцаў на памежжы.

Каталіцкая моладзь на круглым стале выступіла з дакладам, у якім распавяла пра асноўныя дакументы, выдадзеныя Касцёлам на тэму мігрантаў і бежанцаў, а таксама звярнулася да шматвяковай гісторыі талерантнага пражывання людзей розных веравызнанняў на тэрыторыі Беларусі.

Сустрэча была плённай. Па яе выніках удзельнікі прыйшлі да агульнай высновы аб першаснасці пашаны да чалавечага жыцця ў адносінах да мігрантаў і бежанцаў.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця