Супольнасць айцоў кармэлітаў босых у Беларусі і Курыя Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі са смуткам паведамляюць, што 25 жніўня на 58-м годзе жыцця адышоў у вечнасць айцец Бэрнард Радзік OCD, пробашч парафіі Маці Божай Шкаплернай у Мядзелі.
Айцец Бэрнард Радзік OCD (манаскае імя — Бэрнард ад Беззаганнага Сэрца Марыі) нарадзіўся 21 лютага 1964 года ў Польшчы. Пасля прыняцця прэзбітэрскага пасвячэння з 1990 года нёс служэнне ў Беларусі ў парафіях у Гудагаі, Дайлідках, Солах, Градаўшчыне (Гродзенская дыяцэзія), Брэсце (Пінская дыяцэзія), Нарачы і Мядзелі (Мінска-Магілёўская архідыяцэзія).
Пражыў у манастве 37 гадоў, з іх 31 год у святарстве.
Развітанне са спачылым святаром пройдзе ў Нарачы і Мядзелі, пасля чаго ў Кракаве (Польшча) адбудзецца пахаванне.
Парадак развітання і пахавання
Панядзелак, 30 жніўня
- 20.00 – дэканальная святая Імша за спачылага ў касцёле святога Андрэя, апостала, у Нарачы
Аўторак, 31 жніўня
- 9.00 – развітальнае набажэнства ў касцёле святога Андрэя, апостала, у Нарачы
- 12.00 – пахавальная святая Імша ў касцёле Маці Божай Шкаплернай у Мядзелі
Пятніца, 3 верасня (Польшча)
- 11.00 – пахавальная святая Імша ў касцёле айцоў кармэлітаў босых у Кракаве (вул. Ракавіцкая, 18)
- 12.30 – пахаванне на Ракавіцкіх могілках у Кракаве
Заахвочваем да малітвы за памерлага айца Бэрнарда.
Вечны адпачынак дай яму, Пане…