Пошук

25.08.2021 16:56   Catholic.by

Супольнасць айцоў кармэлітаў босых у Беларусі і Курыя Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі са смуткам паведамляюць, што 25 жніўня на 58-м годзе жыцця адышоў у вечнасць айцец Бэрнард Радзік OCD, пробашч парафіі Маці Божай Шкаплернай у Мядзелі.

Айцец Бэрнард Радзік OCD (манаскае імя — Бэрнард ад Беззаганнага Сэрца Марыі) нарадзіўся 21 лютага 1964 года ў Польшчы. Пасля прыняцця прэзбітэрскага пасвячэння з 1990 года нёс служэнне ў Беларусі ў парафіях у Гудагаі, Дайлідках, Солах, Градаўшчыне (Гродзенская дыяцэзія), Брэсце (Пінская дыяцэзія), Нарачы і Мядзелі (Мінска-Магілёўская архідыяцэзія).

Пражыў у манастве 37 гадоў, з іх 31 год у святарстве.

Развітанне са спачылым святаром пройдзе ў Нарачы і Мядзелі, пасля чаго ў Кракаве (Польшча) адбудзецца пахаванне.

Парадак развітання і пахавання

Панядзелак, 30 жніўня

  • 20.00 – дэканальная святая Імша за спачылага ў касцёле святога Андрэя, апостала, у Нарачы

Аўторак, 31 жніўня

  • 9.00 – развітальнае набажэнства ў касцёле святога Андрэя, апостала, у Нарачы
  • 12.00 – пахавальная святая Імша ў касцёле Маці Божай Шкаплернай у Мядзелі

Пятніца, 3 верасня (Польшча)

  • 11.00 – пахавальная святая Імша ў касцёле айцоў кармэлітаў босых у Кракаве (вул. Ракавіцкая, 18)
  • 12.30 – пахаванне на Ракавіцкіх могілках у Кракаве

Заахвочваем да малітвы за памерлага айца Бэрнарда.

Вечны адпачынак дай яму, Пане…

Абноўлена 31.08.2021 12:38
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.