Пошук

13.07.2021 11:38   Паводле: Кс. Юрый Марціновіч / Фота: Вольга Сяліцкая / Grodnensis.by

11 ліпеня ў межах сёлетніх урачыстасцяў у санктуарыі Гродзенскай дыяцэзіі Маці Божай Каралевы нашых сем’яў адбылося аднаўленне сужэнскіх абяцанняў. Прыгожую цырымонію ўзначаліў біскуп Юзаф Станеўскі.

Як паведамляе Grodnensis.by, нанава прынесці адно аднаму прысягу любові, вернасці, павагі і жыцця разам ажно да смерці ў згодзе i еднасці сабралося шмат пар, сярод якіх былі як маладыя, так і тыя, якія разам ужо дзясяткі гадоў.

Магчыма, найстарэйшай парай, якая сёлета аднавіла сужэнскія абяцанні ў дыяцэзіяльным санктуарыі Маці Божай Каралевы нашых сем’яў, былі Тадэвуш і Ганна, якія дзякавалі за 59 гадоў жыцця ў шлюбе.

Са словам да прысутных звярнуўся Генеральны вікарый Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Юрый Касабуцкі. Іерарх пажадаў сужэнцам і надалей імкнуцца разам да святасці, мужна праходзіць праз цяжкасці, якія сустракаюцца на іх шляху, i супольна перамагаць усе спакусы.

На заканчэнне біскуп Станеўскі прапанаваў сужэнцам, якія аднавілі абяцанні, дапоўніць абрад пацалункам i запрасіў іх да супольнага танцу, песню падчас якога выканаў сам.

Абноўлена 16.07.2021 11:06
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа