Пошук


Перад урачыстасцю Маці Божай Будслаўскай, якая ў Нацыянальным санкітуарыі сёлета адзначаецца 2 і 3 ліпеня, на правай вежы базылікі зноў пайшоў гадзіннік XVIII стагоддзя, які боем званоў адлічвае кожную чвэрць гадзіны.

…Нават старэйшыя жыхары мястэчка ўжо не памятаюць, калі спыніліся гэтыя куранты на вежы касцёла. Аднавіць і запусціць механізм старадаўняга вежавага хранометра, якіх у Беларусі захавалася зусім няшмат, планавалася ўжо даўно. Гэтая няпростая і адказная справа была даручана прафесійным рэстаўратарам Аляксандру ПетраковуАляксандру Лагуновічу-Чарапко і Аляксандру Лабусу.

Дослед механізму і праца па яго аднаўленні занялі больш за два гады.

У выніку за некалькі дзён да фэсту куранты на касцёльная вежы, якая, на шчасце, не пацярпела падчас пажару, зноў пачалі адлічваць кожную чвэрць гадзіны.

Для чвэрцяў б’е адзін звон, высокі, для цэлых гадзін — другі, больш глыбокага гучання.

Механізм захаваўся практычна ў некранутым стане, стрэлкі і рымскія лічбы цыферблату таксама арыгінальныя, хоць усталяваныя на новыя картушы.

Адладка гадзінніка яшчэ працягваецца, але яго сімвалічны запуск перад фэстам сведчыць пра тое, што з кожнай хвілінай, з кожным боем курантаў, які разносіцца над мястэчкам удзень і ўначы, набліжаецца час, калі вернікі зноў змогуць увайсці ў зачынены пакуль касцёл і ўшанаваць Маці Божую Будслаўскую ў Яе адноўленым доме.

Абноўлена 02.07.2021 13:50
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця