Пошук


У пятніцу 2 ліпеня ў Касцёле на Беларусі адзначаецца свята Маці Божай Будслаўскай.

Паколькі ў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі гэта ўрачыстасць, або літургічнае святкаванне найвышэйшай ступені, канцлер Мітрапалітальнай Курыі ксёндз канонік Дзмітрый Пухальскі нагадвае, што з гэтай нагоды вернікі архідыяцэзіі і ўсе, хто знаходзіца на яе тэрыторыі, паводле канона 1251 Кодэксу кананічнага права Рыма-Каталіцкага Касцёла не маюць абавязку ўстрымлівацца ў гэты дзень ад мясных страваў.

Канон 1251, між іншым, наказвае, што ўстрыманне ад мяса ці іншых відаў ежы паводле прадпісанняў Канферэнцыі біскупаў варта захоўваць ва ўсе пятніцы на працягу года, акрамя тых, на якія прыпадае нейкая ўрачыстасць.

Абноўлена 02.07.2021 08:41
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця